Чыноўнікі патлумачылі, чаму ў некаторых крамах узнікае дэфіцыт


Намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун распавёў пра прычыны колькасці тавараў на паліцах у крамах. Пасля таго, як чыноўнікі пачалі рэгуляваць кошты, на асобныя тавары пачаў узнікаць дэфіцыт, піша БелТА.

Жанчына набывае цыбулю ў краме ў Менску, Беларусь. 7 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Чыноўнікі ў Беларусі надалей пераконваюць, што пасля ўвядзення рэгулявання коштаў у краіне, бізнес адаптаваўся да новых патрабаванняў і працуе згодна з прынятай урадам пастановы. Пры гэтым дзяржслужбоўцы прызнаць, што існуюць і пэўныя праблемы.

«Што да асартыменту тавараў, месцамі ўзнікаюць пэўныя складанасці. Сістэмнай прычыны тут няма, у кожнага яна свая. Камусьці спатрэбіўся час, каб перабудавацца. Напрыклад, у нехарчовым сегменце ў адной з буйных гандлёвых сетак быў па пэўных пазіцыях бедны асартымент. Прычына ў тым, што суб’ект гаспадарання не паспеў пераацаніць некаторыя пазіцыі. Як толькі пераацэнка завяршаецца, са складу паступаюць тавары, запас там на 3-4 месяцы», – сказаў Андрэй Картун.

Чыноўнік таксама запэўнівае, што ўлады сочаць за тым, каб паліцы ў крамах не заставаліся пустымі. У выпадку, калі пэўныя тавары не прывозяць, то мясцовыя органы ўлады прымаюць рашэнні аб павышэнні цэн, зыходзячы з канʼюнктуры рынку.

Пасля таго, як Лукашэнка забараніў рост коштаў і чыноўнікі распрацавалі заканадаўства ў справе коштарэгулявання, эканамісты прагназавалі, што ручное рэгуляванне можа прывесці да дэфіцыту. Але ўлады імкнуцца гэтага не дапускаць, таму ў пастанову аб рэгуляванні коштаў уносяць змены.

Аналітыка
Сілавікі рапартуюць пра сотні правяранняў і выяўленыя парушэнні, але ліку заведзеных справаў за рост цэнаў не агучваюць
2022.11.04 07:01

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў