Кветкі ці кулі? Вялікі дыскусійны стрым «Змагайся як беларуска!»


12 жніўня, у трэцюю гадавіну жаночых маршаў, адбудзецца вялікі дыскусійны стрым з удзелам выбітных беларусак, прысвечаны Дню салідарнасці з жаночымі пратэстамі супраць гвалту ў Беларусі.

Стрым пройдзе ў межах праграмы «Трэба пагаварыць» пры падтрыманні «Белсату» пад назваю «Змагайся як беларуска!».

«Мы будзем гаварыць пра тое, што адчуваем на трэці год пасля рэвалюцыі. Пра наш гнеў, нянавісць і расчараванне. І таксама пра нашую надзею і нашую рашучасць. Тры гады таму мы выйшлі супраць дубінак з кветкамі і заклікам да міру. Якім будзе наш наступны выхад?.. Разам успомнім пацярпелых за сваю пазіцыю і паспрабуем адрэфлексаваць нарэшце гэтае пытанне: кветкі ці кулі?» – адзначаюць арганізатары стрыму.

Удзел у дыскусіі возьмуць знаныя беларускі: Аліна Коўшык, Яўгенія Доўгая, Наталля Хершэ, Юліяна Шэметавец, Наста Базар, Вольга Шпарага, Вольга Ланеўская, Марыя Касінерава, Наста Роўда, Наталля Задзяркоўская. Спіс удзельніц не канчатковы і можа дапаўняцца.

Стрым адбудзецца 12 жніўня а 14:00 паводле Менску (13:00 паводле Варшавы) на YouTube-канале «Белсат LIFE».

Фота вокладкі: Белсат 

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў