Паліцыя Вільні паведаміла, што быў электронны ліст, у якім гаварылася пра запланаваныя выбухі


Паліцыя Вільні распачала план «Шчыт», паведамляе літоўскі партал «Delfi». Прэс-сакратар паліцыі патлумачыла, што а 10:30 на электронную пошту паліцыі прыйшоў ліст, у якім гаварылася пра запланаваныя выбухі.

У лісце называлася 12 адрасоў, сярод якіх быў будынак, дзе праходзіць канферэнцыя дэмакратычных сілаў «Новая Беларусь».

Эвакуацыя гасцей канферэнцыі з будынку пачалася каля 12-й гадзіны мясцовага часу. Арганізатары заявілі пра «палітычную правакацыю».

Эвакуацыя з канферэнцыі «Новая Беларусь». Вільня, Літва. 9 жніўня 2022 года.
Фота: Белсат

Памяшканне правяралі менш чым гадзіну, нічога небяспечнага спецыялісты не знайшлі. Удзельнікі канферэнцыі вярнуліся ў будынак і працягнулі імпрэзу.

Абноўлена
«Заклалі бомбу»: на канферэнцыі «Новая Беларусь» абвяшчалі эвакуацыю
2022.08.09 13:14

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў