У Польшчы рэканструявалі бітву, у якой ліцвіны біліся супраць ліцвінаў


9 ліпеня ў Польшчы, у Элкскім павеце, адбылася рэканструкцыя бітвы пад Просткамі, у якой з абодвух бакоў біліся прадстаўнікі Вялікага княства Літоўскага. Падрабязнасці бітвы – у рэпартажы «Белсату».

Просткі – гэта памежная вёска. Сёння яна аддзяляе Падляскае ваяводства ад Вармінска-Мазурскага. А з XVI стагоддзя тут праходзіла дзяржаўная мяжа – з пачатку паміж Вялікім княствам Літоўскім, а затым Рэччу Паспалітай і Прусіяй.

Пра гэта ў вёсцы нагадвае і адпаведны памежны знак з Пагоняй і прускім арлом, усталяваны яшчэ ў 1545 годзе.

Сама бітва пад Просткамі адбылася ў 1656 годзе – у час знакамітага «Патопу», калі на Рэч Паспалітую напалі адначасова Швецыя і Масковія, а ў самой краіне працягвалася казацкае паўстанне.

Перайшла на бок Швецыі і частка элітаў ВКЛ на чале з Радзівіламі, якія нават заключылі адмысловую Кейданскую унію.

Шэсце вуліцамі Простак. 9 ліпеня 2023 года.
Фота: Адэля Эльза / Белсат

На гэтым тле кіраўніцтва Рэчы Паспалітай паспрабавала перанесці вайну на тэрыторыю саюзнай Швецыі Прусіі, каб тым самым скаваць варожыя войскі і перашкодзіць іх чарговаму наступу.

Шэсце вуліцамі Простак. 9 ліпеня 2023 года.
Фота: Адэля Эльза / Белсат

Узначаліў паход у Прусіі гетман польны літоўскі Вінцэнты Гасеўскі, якому дапамагалі польскія войскі палкоўніка Габрыеля Вайніловіча і крымскія татары Субхана Газі Агі.

Шэсце вуліцамі Простак. 9 ліпеня 2023 года.
Фота: Адэля Эльза / Белсат

8 кастрычніка 1656 года яны сутыкнуліся ў бітве пад Просткамі з супольнымі шведска-прускімі войскамі на чале з Георгам фон Вальдэкам і канюшым вялікім літоўскім Багуславам Радзівілам.

Шэсце вуліцамі Простак. 9 ліпеня 2023 года.
Фота: Адэля Эльза / Белсат

Бітва цягнулася пяць гадзінаў і скончылася перамогай польска-ліцвінска-татарскіх войскаў. Князь Радзівіл у выніку быў узяты ў палон.

Рэканструкцыя бітвы пад Просткамі 1656 года. 9 ліпеня 2023 года.
Фота: Адэля Эльза / Белсат

Святкаванне бітвы ў Простках традыцыйна адбываецца ў ліпені, хоць сама падзея і была ў кастрычніку.

Рэканструкцыя бітвы пад Просткамі 1656 года. 9 ліпеня 2023 года.
Фота: Адэля Эльза / Белсат

Раней імпрэза ладзілася штогод, а з 2021 года было вырашана яе праводзіць раз на два гады.

Сёлета святкаванне пачалося з імшы ў мясцовым касцёле, упрыгожаным у сцягі польскага і ліцвінскага войскаў.

Рэканструкцыя бітвы пад Просткамі 1656 года. 9 ліпеня 2023 года.
Фота: Адэля Эльза / Белсат

Пасля чаго ўрачыстая працэсія з крылатымі гусарамі на чале вырушыла на поле бітвы.

Рэканструкцыя бітвы пад Просткамі 1656 года. 9 ліпеня 2023 года.
Фота: Адэля Эльза / Белсат

Дзе неўзабаве і адбылася рэканструкцыя – з атакамі конніцы, бойкамі на піках і шаблях, стрэламі з мушкетаў і гарматаў.

Падчас бітвы госці імпрэзы маглі таксама набыць і разнастайныя сувеніры, у тым ліку і беларускай тэматыкі.

Рэканструкцыя бітвы пад Просткамі 1656 года. 9 ліпеня 2023 года.
Фота: Адэля Эльза / Белсат
Рэканструкцыя бітвы пад Просткамі 1656 года. 9 ліпеня 2023 года.
Фота: Адэля Эльза / Белсат
Рэканструкцыя бітвы пад Просткамі 1656 года. 9 ліпеня 2023 года.
Фота: Адэля Эльза / Белсат
Рэканструкцыя бітвы пад Просткамі 1656 года. 9 ліпеня 2023 года.
Фота: Адэля Эльза / Белсат
Рэканструкцыя бітвы пад Просткамі 1656 года. 9 ліпеня 2023 года.
Фота: Адэля Эльза / Белсат
Рэканструкцыя бітвы пад Просткамі 1656 года.9 ліпеня 2023 года.
Фота: Адэля Эльза / Белсат
Беларускія сувеніры падчас рэканструкцыі бітвы пад Просткамі 1656 года. 9 ліпеня 2023 года.
Фота: Адэля Эльза / Белсат

ІК/ЛМ belsat.eu

Стужка навінаў