Колькасць замежнікаў, якія наведваюць Беларусь, з 2019 году скарацілася ў тры разы


Больш за 1,6 млн. іншаземцаў наведалі Беларусь у 2023 годзе. Гэта амаль на 200 тыс. больш, чым у 2022-м, але разрыў з паказнікамі да 2020 году ўсё роўна катастрафічны.

Стары горад. Менск, Беларусь. 7 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат

Дырэктар Дэпартаменту па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч заявіла БелТА, што летась 1,6 млн замежных грамадзянаў наведалі Беларусь. Маюцца на ўвазе тыя замежнікі, якія прыехалі ў Беларусь праз аэрапорт і наземныя межы. Больш за 750 тыс. з іх – расейцы, патлумачыла Варановіч.

Такім чынам, у параўнанні з папярэднім годам колькасць замежнікаў, што прыязджаюць у Беларусь вырасла: у 2022-м іх было каля 1,4 млн. Мяркуючы па ўсім, рост адбыўся выключна за кошт павелічэння плыні расейскіх турыстаў: у 2022 годзе іх колькасць ацэньвалася ўсяго ў 459 тысяч. Калі афіцыйныя звесткі адпавядаюць рэчаіснасці, то значыць колькасць турыстаў з трэціх краінаў у 2023 годзе нават знізілася.

Hавiны
Месцаў у гатэлях і санаторыях Беларусі на Новы год амаль не засталося. Усё скупляюць расейцы
2023.11.18 08:57

Нават з улікам павышэння попыту з боку расейскіх турыстаў наблізіцца да паказнікаў 2019 года – апошняга спакойнага году без пандэміі, масавых рэпрэсіяў і вайны – Беларусь не здолела. У 2019 годзе, паводле Міністэрства спорту і турызму, праз пункты пропуску Беларусь наведалі 5 млн замежных грамадзянаў. То бок у тры з лішнім разы больш, чым у 2023-м.

Агляд
Паходы ў Грузіі, «пакатушкі» на БТР у Літве, беларускі Беласток – турызм за мяжой разам са сваймі
2023.07.29 09:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў