Кіраўнік Віцебскага аблвыканкаму падпісаў дамову аб супрацы з уладамі акупаванага Крыму


Кіраўнік віцебскага аблвыканкаму Аляксандр Субоцін і прадстаўнікі так званага савету міністраў акупаванага расейцамі Крыму падпісалі пагадненне аб супрацы.

Кіраўнік віцебскага аблвыканкаму Аляксандр Субоцін.
Фота: Віцебскі аблвыканкам / Telegram

Падчас візіту ў Маскву старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандр Субоцін падпісаў пагадненне аб супрацы з так званым саветам міністраў акупаванага Крыму.

Афіцыйна паведамляецца, што бакі дамовіліся аб стварэнні працоўных органаў па лініі выканаўчай улады, таксама была ўзгодненая падрыхтоўка плана рэалізацыі пагаднення на 2023-2025 гады.

Афіцыйна Беларусь не прызнала акупаваны Крым расейскім. Але на працягу апошніх гадоў у анексаваны рэгіён наведваліся беларускія дэлегацыі.

Каментар
«Нашмат лягчэй вызваліць Беларусь, чым узяць Крым». Гутарка з аўтарам «Беларускага паходу»
2023.02.02 11:42

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў