Харватыя з 1 студзеня ўваходзіць у Шэнгенскую зону


Краіны Еўразвязу пагадзіліся ўключыць Харватыю ў зону Шэнгена з пачатку 2023 года. Аб гэтым напісаў ў свамі Twitter сябра Еўрапарламента Вальтэр Флего.

«Сёння гістарычны дзень для Харватыі! Мы зрабілі гэта! З 01.01.2023 межаў не будзе, Харватыя далучыцца да #Schengen. Апошняя вешка нашага ЕЗ-шляху інтэграцыі! Гэта будзе асаблівая навагодняя ноч, з нецярпеннем чакаю 2023!», – паведаміў Вальтэр Флего.

У сваю чаргу, харвацкі прэм’ер-міністр Андрэй Плянковіч пацвердзіў, што краіна стане сябрам Шэнгенскай дамовы ўжо з 1 студзеня. І падкрэсліў, што гэтае рашэнне аднадушна падтрымаў Савет па ўнутраных справах і юстыцыі ЕС. Ён спадзяецца, што ад гэтага рашэння набольш выйграюць грамадзяне Харватыі і яе эканоміка.

Тым часам заяўкі Румыніі і Балгарыі адхіленыя з-за адмовы Аўстрыі і Нідэрландаў.

У сярэдзіне лістапада Еўракамісія заявіла аб гатоўнасці трох краін уступіць у еўрапейскую бязвізавую прастору і рэкамендавала Савету ЕС зацвердзіць гэтае рашэнне. Для гэтага Харватыя, Румынія і Балгарыя выканалі ўсе ўмовы. Цяпер Шэнгенская зона з адзінай сістэмай пагранічнага кантролю ўключае 26 дзяржаў ЕС.

Hавiны
Харватыя гатовая перайсці на еўры з 2023 года
2022.07.13 09:03

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў