Беларусам, якія адпачываюць у Крыме, падоўжаць пражыванне ў санаторыі


У санаторыі «Беларусь» у Ялце цяпер адпачывае больш за 200 беларусаў. Пра гэта паведамляе «Sputnik» са спасылкаю на адміністрацыю ўстановы.

Беларусам, у якіх скончыліся пуцёўкі, на два дні працягнулі час перабывання ў санаторыі «Беларусь» праз разбурэнне Крымскага моста. За дадатковыя дні пражывання яны плаціць не будуць.

У санаторыі сцвярджаюць, што пазней людзі змогуць выехаць з Крыму на паромах.

Нагадаем, на Крымскім мосце раніцай 8 кастрычніка адбыўся выбух. У выніку выбуху былі разбураныя тры пралёты аўтамабільнай часткі моста, а таксама загарэўся цягнік з цыстэрнамі на чыгуначнай частцы. Следчы камітэт Расеі сцвярджае, што ў выніку здарэння загінулі тры чалавекі.

Цяпер рух па мосце закрыты. Улады анексаванага Крыму абяцаюць, што неўзабаве запрацуе паромная пераправа праз Керчанскую пратоку.

Абноўлена
Шкода ад разбурэння Крымскага моста ацэненая на 500 мільёнаў расейскіх рублёў. Але гэта яшчэ не ўсё
2022.10.08 14:32

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў