У Магілёве ўсталявалі 7-метровы герб з выявай Пагоні


У Магілёве ўстанавілі сяміметровы герб гораду, які быў зацверджаны каралём Рэчы Паспалітай Янам II Казімірам у 1661 годзе. Аб гэтым піша тэлеграм-канал «Могилев Онлайн». Аднак нагадаем, што ў Беларусі людзей затрымліваюць за выяву Пагоні.

У Магілёве ўсталявалі 7-метровы герб з выявай Пагоні. Крыніца: mogilevonline / Telegram

Герб устанавілі на скрыжаванні вуліц Каштанавай, Крупскай і Кулібіна.

«Сімвал Магілёва ўяўляе сабой тры сярэбраныя вежы. У адчыненых варотах сярэдняй – срэбны рыцар у даспехах з паднятым над галавой мячом. Уверсе над варотамі на круглым чырвоным шчыце пад дахам цэнтральнай вежы знаходзіцца сярэбраны ўзброены вершнік з мячом і шчытом», – паведамляе «Могилев Онлайн».

Зверху канструкцыі знаходзіцца варыянт герба Вялікага княства Літоўскага Пагоня. Яго зацвердзілі пасля заканчэння Руска-польскай вайны Магілёву за баявыя заслугі.

Нагадаем, што другі герб Магілёў атрымаў у 1661 годзе падчас Магілёўскага паўстання. Вынікам яго стала выгнанне (раней упушчаных) маскавітаў у час вайны Рэчы Паспалітай з Масковіяй, адзначае тэлеграм-канал «Historyja».

У Магілёве ўсталявалі 7-метровы герб з выявай Пагоні. Крыніца: mogilevonline / Telegram

Аднак за выяву герба Пагоня на беларусаў заводзяць адміністрацыйныя справы нібыта за «пікетаванне». Так, напрыклад, у жніўні сілавікі затрымалі мужчыну за выяву Пагоні на танку ў камп’ютарнай гульні «World of Tanks». Тады ГУБАЗіК сцвярджаў, што яго здалі іншыя гульцы. Таксама беларусаў затрымлівалі за выяву герба Пагоні на аўтамабільным знаку, працоўным кубку, чахле ад тэлефона і за татуіроўкі.

План: Б
Беларусы на перамогуць без гэтага. Нацыянальная ідэя. Факты пра БЧБ і сцяг Лукашэнкі
2022.09.26 17:46

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў