На будоўлі комплексу «Менск Свет» загінуў рабочы. Гэта сёмая смерць за тры гады


На будоўлі жыллёвага комплексу «Менск Свет» загінуў арматурнік. Ягонае цела знайшлі ў ліфтавай шахце, паведамляе Следчы камітэт. Мужчына ўпаў з вышыні.

Загінулага 47-гадовага рабочага знайшлі раніцою. Следчыя папярэдне высветлілі, што арматурнік, які быў на «адным з паверхаў» будаванага дому, упаў у шахту ліфту. Мужчына памёр на месцы. З якой вышыні ён упаў, не ўдакладняецца.

Правяранне ладзіць Кастрычніцкі раённы аддзел Следчага камітэту.

Гэта сёмы будаўнік, які загінуў у комплексе «Менск Свет» за тры гады. У 2021-м смяротныя траўмы на будоўлі атрымалі двое рабочых, летась – трое. Сёлета была адная смерць у студзені.

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў