У Карэліцкім раёне знішчаныя крыжы на магілах польскіх жаўнераў


Стала вядома, што каля вёскі Качычы Карэліцкага раёну знішчылі крыжы на магілах жаўнераў Арміі Краёвай.

Так выглядалі надмагіллі ў Качычах раней.
Фота: чытачы Белсату

Ля Качычаў былі пахаваныя 89 байцоў Арміі Краёвай, якія загінулі ў студзені 1945 года ў баях з унутранымі войскамі НКВД.

Так выглядаюць магілы цяпер.
Фота: чытачы Белсату

Яшчэ ў кастрычніку 2021 года на надмагіллях у Качычах заўважылі сляды вандалізму: вылітая чорная фарба ці бітум.

Гэта не першыя акты вандалізму на магілах байцоў Арміі Краёвай. 4 ліпеня стала вядома пра знішчэнне магілаў польскіх жаўнераў у вёсцы Мікулішкі Ашмянскага раёну – іх зраўнялі з зямлёй. Выпадкі знішчэння польскіх пахаванняў былі зафіксаваныя таксама ў вёсках Багданы, Бабровічы, Дындылішкі і Ёдкавічы, а таксама ў Іўі. МЗС Польшчы заявіла пратэст супраць апаганьвання помнікаў і магілаў палякаў у Беларусі, Польшча наўпрост абвінавачвае ў гэтым рэжым Лукашэнкі.

7 ліпеня ў МЗС Беларусі выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы Марцін Вайцяхоўскі. У МЗС заявілі, што занепакоенасць польскага боку «не матываваная», бо ля вёскі Мікулішкі нібыта няма «пахаванняў замежных вайскоўцаў».

Інтэрв’ю
Знішчэнне польскіх магілаў у Беларусі: што хаваецца за вайной рэжыму супраць мёртвых?
2022.07.07 18:38

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў