У Расеі следчыя перакрылі канал пастаўкі беларускіх кантрабандных цыгарэт


Следчыя Расеі распачалі крымінальную справа ў дачыненні да трох жыхароў смаленскай вобласці, якія забяспечвалі кантрабанду беларускіх цыгарэтаў у РФ, паведамляе рэгіянальнае ўпраўленне СК Расеі.

Жыхары смаленскай вобласці Расеі выступалі пасярэднікамі ў перадачы хабару працаўнікам мытні і паліцыі за бесперашкодны ўвоз па аўтадарозе М-1 «Беларусь» аўтамабіляў з беларускай тытунёвай прадукцыяй. Іх затрымалі працаўнікі ФСБ.

Следчыя распачалі крымінальную справу і абвінавачваюць трох жыхароў вобласці паводле ч. 4 арт. 2911 КК РФ («Пасрэдніцтва ў хабарніцтве, учыненае ў асабліва буйным памеры»).

Следчыя лічаць, што прадстаўнікі злачыннай групы працяглы час аказвалі пасрэдніцкія паслугі ў сферы бесперашкоднага пропуску кантрабанднай прадукцыі праз мяжу.

Расследaванні
На чым трымаецца бізнес-імперыя Лукашэнкі?
2021.03.04 11:30

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў