«Гэта істотна ўзмоцніць украінскае войска». Ва Украіну прыбылі новыя заходнія сістэмы СПА «NASAMS» і «Aspide»


Ва Украіну прыбылі першыя нарвежска-амерыканскія зенітна-ракетныя комплексы «NASAMS» і іспанскія «Aspide», паведаміў міністр абароны краіны Аляксей Рэзнікаў.

Комплекс «NASAMS». Крыніца: gagadget.com

«Глядзіце, што ў нас ёсць! Гэтая зброя значна ўзмоцніць украінскае войска і зробіць наша неба больш бяспечным. Мы будзем працягваць збіваць варожыя мэты, якія атакуюць нас», – напісаў Аляксей Рэзнікаў.

За прадстаўленыя комплексы Рэзнікаў падзякаваў Нарвегіі, Іспаніі і ЗША.

Расійскія ўдары па крытычных аб’ектах украінскай інфраструктуры змянілі планы Захада па пастаўках узбраенняў Украіне – на першы план выйшлі сістэмы супрацьпаветранай абароны, паведамляе «Руская служба Бі-бі-сі»

«NASAMS» – сумесная распрацоўка ЗША і Нарвегіі. Прызначэнне комплексу – збіваць цэлі на кароткай і сярэдняй дыстанцыі, у радыусе да 25-40 кіламетраў у залежнасці ад мадыфікацыі. Гэты комплекс па сваім класе прыкладна адпавядае «Бук-М1», які стаіць на ўзбраенні расейскага і ўкраінскага войскаў. Асаблівасць «NASAMS у тым, што ён выкарыстоўвае авіяцыйныя ракеты «AMRAAM AIM-120». У гэтай ракеты даволі шмат розных мадыфікацый, якія паляпшаюць яе характарыстыкі, у тым ліку і далёкасць палёту.

Колькі менавіта комплексаў «NASAMS» перададзена Украіне на гэты момант – невядома, аднак раней ішла гаворка аб пастаўцы дзвюх такіх сістэм бліжэйшым часам. Усяго ЗША мелі намер перадаць восем такіх сістэм.

ЗРК «Aspide» – сухапутная сістэма СПА малой далёкасці, якая паражае цэлі на адлегласці да 12 кіламетраў і вышыні да 6 кіламетраў.

Аналітыка
«Яны людзей завуць мясам». Чаму ў Расеі бунтуюць вайскоўцы
2022.11.07 15:52

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў