«Захацеў пагутарыць з міліцыянтамі». На Зыбіцкай у Менску хлопец пашкодзіў мікрааўтобус АМАПу


Пракуратура Цэнтральнага раёну Менску накіравала ў суд справу супраць мужчыны, які нападпітку пашкодзіў мікрааўтобус АМАПу. Гэта адбылося на Зыбіцкай вуліцы. Як заявілі ў ведамстве, хлопец «захацеў пагутарыць з міліцыянтамі» і спрабаваў залезці ў зачыненую машыну, перадае агенцтва «Минск-Новости».

Затрыманні ля станцыі метро «Пушкінская» ў Менску, Беларусь. 29 лістапада 2020 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Фігурант справы – жыхар Менскага раёну. Паводле версіі пракуратуры, хлопец усю ноч выпіваў у барах на Зыбіцкай і раніцою, калі збіраўся дадому, заўважыў прыпаркаваны мікрааўтобус АМАПу. Міліцыянтаў унутры не было, аднак мужчына «захацеў з імі пагутарыць» і паспрабаваў адчыніць дзверы машыны. Калі не атрымалася, раззлаваўся і ўдарыў па кодаўбе, у выніку ўтварылася вялікая ўмяціна.

Пракуратура паведамляе, што зламысніку зрабіў заўвагу мінак, аднак той працягнуў тузаць ручку дзвярэй мікрааўтобуса. Урэшце хлопца затрымалі.

Ён інжынер, раней яго не судзілі. За хуліганства яму пагражае да трох гадоў зняволення. Як кажуць у ведамстве, віну ён прызнаў і кампенсаваў шкоду, якую ацанілі амаль у паўтары тысячы рублёў.

Hавiны
У Менску жанчыну за бойку з амапаўцамі на Зыбіцкай асудзілі на 2 гады абмежавання волі
2023.03.12 16:18

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў