На беларуса склалі пратакол за фота прэзідэнта Польшчы


Сілавікі склалі пратакол супраць рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча за фота прэзідэнта Польшчы, які стаіць на фоне БЧБ-сцягу. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда стаіць на фоне бел-чырвона-белага сцяга. Крыніца: viasna96 / Telegram

Адміністрацыйны пратакол склалі нібыта за «распаўсюд у інтэрнэце прадукцыі, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць» (арт. 19.11 КаАП РБ).

Падставай для пратаколу паслужыў адзін з фотаздымкаў у сацсеткі актывіста. На ім прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда стаіць на фоне бел-чырвона-белага сцяга.

Гомельскія праваабаронцы паведамляюць, што на актывіста таксама склалі пратакол за абразу «асобы, якая знаходзіцца пры выкананні абавязкаў» (арт. 24.4 КаАП РБ). Акалічнасці другой справы – невядомыя, але ўжо вядомы вырак суду – Дзяніса Дашкевіча пакаралі 25 базавымі велічынямі штрафу (925 беларускіх рублёў).

Дзяніс Дашкевіч. Крыніца: gomelspring.org

Сам актывіст зараз за мяжой, таму на судзе не прысутнічаў, хоць сілавікі і прыходзілі шукаць яго па адрасе прапіскі.

Каментар
Ці можа спыніцца рэпрэсіўны апарат да сыходу Лукашэнкі? Спыталі Фрыдмана і Цыганкова
2023.08.07 20:46

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў