Спікер Дзярждумы Расеі пра Аляску: «Нам ёсць што вяртаць»


Вячаслаў Валодзін, спікер Дзяржаўнай думы Расейскай Федэрацыі, намякнуў, звяртаючыся 6 ліпеня да ЗША, на магчымае вяртанне Аляскі ў склад Расеі, піша расейскае навінавае агенцтва «РИА Новости».

«Прыстойнасць – не слабасць, нам ёсць чым адказаць. Амерыка няхай заўсёды памятае, там ёсць частка тэрыторыі – Аляска. Вось калі яны пачынаюць спрабаваць распараджацца нашымі рэсурсамі за мяжою, перад тым, як гэта рабіць, падумаюць, што нам таксама ёсць што вяртаць», – сказаў расейскі чыноўнік.

Расейская імперыя прадала Аляску Злучаным Штатам Амерыкі 18 кастрычніка 1867 года. Угода была падпісаная ў горадзе Новаархангельску (цяпер – горад Сітка на Алясцы). Расея атрымала за Аляску 7,2 мільёны долараў.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў