Кожны пяцідзясяты жыхар Зямлі заразіўся каронавірусам


Паводле звестак Універсітэту Гопкінза, агульная колькасць тых, хто заразіўся каронавірусам, у свеце перавысіла 156 мільёнаў.

Скрыншот з сайту coronavirus.jhu.edu пра распаўсюд каронавіруса ў свеце на 7 траўня 2021 года

ТАСС падлічыў, што цяпер доля інфікаваных складае больш за 2 % насельніцтва планеты, якое Фонд ААН у галіне народанасельніцтва ацэньвае на 7 млрд 795 млн чалавек на сярэдзіну 2020 года.

Палова выпадкаў каронавіруса прыпадае на пяць краінаў: ЗША (32,6 млн), Індыю (21,5 млн), Бразілію (15 млн), Францыю (5,8 млн) і Турцыю (5 млн).

У шмат якіх краінах фіксуюць трэцюю хвалю распаўсюду інфекцыі. Сусветны ўсплёск захворвання адзначалі ў пачатку студзеня гэтага года, калі былі зарэгістраваныя больш за 800 тыс. выпадкаў заражэння за содні, аднак потым да канца лютага назіралася стабілізацыя сітуацыі, а паказальнікі ўпалі амаль удвая.

З прыходам вясны зноў пачаўся імклівы рост распаўсюду інфекцыі. 29 красавіка быў зафіксаваны новы максімум – больш за 904,7 тыс. пацверджаных выпадкаў заражэння за содні.

Hавiны
У Індыі паскорыўся распаўсюд каронавіруса: за дзень выявілі 412 тысячаў новых выпадкаў
2021.05.06 11:10

Колькасць памерлых праз каронавірус дасягнула 3,2 млн, гэта 2,1 % ад усіх інфікаваных. Найбольш смерцяў зарэгістравана ў ЗША, Бразіліі ды Індыі.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў