Швецыя афіцыйна сталася чальцом NATO


Усе краіны – сябры NATO ўхвалілі заяўку Швецыі на ўступленне ў Альянс, паведамляе прэс-служба шведскага Міністэрства абароны. Пратакол аб далучэнні Швецыі да NATO набыў моц, інфармуе Дзярждэп ЗША.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: trend.az

Прэм’ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэшан цяпер у Вашынгтоне. Разам з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам яны зробяць заявы для прэсы.

Нагадаем, Швецыя і Фінляндыя падалі заяўкі на ўступленне ў NATO ў траўні 2022 года. Фінляндыю прынялі ў Альянс 4 красавіка 2023 года, а ўступленню Швецыі перашкодзіла Турцыя. Пазней Анкара ўхваліла ўступленне Швецыі.

Вугоршчына заставалася апошняй дзяржавай – чальцом NATO, якая не ўзгадняла заяўкі Швецыі. Доўгі час Будапэшт сцвярджаў, што падтрымлівае ўступленне Швецыі і будзе «не апошнім», хто яго ўхваліць. На практыцы ж ратыфікацыя ў вугорскім парламенце адбылася пазней, чым нават у Турцыі, якая да апошняга актыўна крытыкавала Швецыю за недастатковую «барацьбу з тэрарызмам».

Аналітыка
Расея нападзе на NATO праз 6-10 гадоў? На чым грунтуецца гэты прагноз і што азначае
2023.11.22 17:08

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў