Палітзняволены Рыгор Кастусёў 1000 дзён за кратамі


Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў 1000 дзён незаконна ўтрымліваецца за кратамі ў Беларусі, нагадвае праваабарончы цэнтр «Вясна».

Рыгор Кастусёў. Крыніца: Paval Hadzinski Photography / Facebook

Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Шклове нібыта за замах на забойства Аляксандра Лукашэнкі (арт. 357 КК «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»). Пазней яго пакаралі 10 гадамі калоніі. У лістах на волю ён зняпраўдзіў сваю датычнасць да замаху.

У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем – у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

У пачатку кастрычніка, пасля выхаду з ШІЗА, Кастусёў меў магчымасць патэлефанаваць родным. Ён расказаў, што яму моцна баляць і ацякаюць ногі, турбуе варыкоз: «Ноччу даводзіцца ляжаць на голых дошках, а ўдзень нармальна немагчыма нават пасядзець».

У лістападзе стала вядома, што палітзняволенага змясцілі ў ПКТ на 6 месяцаў.

Падтрымаць палітвязня лістамі можна па адрасе: ПК № 22, 225295, Берасцейская вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Рыгор Андрэевіч Кастусёў. Таксама ёсць магчымасць напісаць анлайн.

Hавiны
Што кажуць людзі, якіх у эфіры БТ абвінавацілі ў замаху на Лукашэнку
2021.04.18 13:06

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў