МУС Казахстану паведамляе, што сілавікі затрымалі па ўсёй краіне 3811 асобаў. На тэрыторыі краіны сілавікі выставілі 70 блокпастоў.
Сілавікі ў Казахстане, якія атрымалі загад страляць на паражэнне, паведамляюць, што забітыя 26 асобаў, якія прымалі ўдзел у масавых акцыях, 26 паранена. Агулам сілавікі затрымалі па ўсёй краіне 3811 асобаў.
У краіне надалей дзейнічае надзвычайнае становішча, усталяваныя 70 блокпастоў.
У Казахстане 2 студзеня ў Жанаазене ўспыхнулі пратэсты, выкліканыя рэзкім павышэннем цэн на звадкаваны газ у два разы. Пратэсты ахапілі ўсю краіну. У выніку былы прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў пакінуў Казахстан. Прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў папрасіў дапамогі ў АДКБ.
ПР belsat.eu