Гендырэктар «Дождя» папрасіла вярнуцца на тэлеканал звольненага Аляксея Карасцялёва


Гендырэктар «Дождя» Наталля Сіндзеева запісала зварот пасля таго, як у Латвіі ў тэлеканала забралі ліцэнзію. Яна папрасіла вярнуцца на тэлеканал звольненага Аляксея Карасцялёва, Уладзіміра Раменскага і Маргарыту Лютаву.

Гендырэктар тэлеканалу «Дождь» Наталля Сіндзеева. Варшава, Польшча. 18 кастрычніка 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Гендырэктар «Дождя» Наталля Сіндзеева запісала вельмі эмацыйны зварот на падзеі вакол тэлеканала.

«Мы за памылку звольнілі Аляксея. І гэта было самае жахлівае, што мы маглі зрабіць у той сітуацыі. Трэба было адхіліць яго ад эфіру, выдыхнуць. І ўсе гэтыя чатыры дні я хачу выправіць гэтую памылку і сказаць: «Аляксей, прабач!» І прашу прабачэння ў нашых тэлегледачоў, якія разумеюць, што мы няправільна паступілі. Так. Многія мяне не зразумеюць, скажуць, ну як жа так? Вядзецца пра лёс усяго тэлеканала. Бо ўкраінцы нам не даруюць. А як гэтаму тэлеканалу жыць? Калі мы ўчынілі подласць у дачыненні да асобы, якая з намі», – са слязьмі на вачах сказала Наталля Сіндзеева.

Наталля Сіндзеева напрыканцы запісу звярнулася да Аляксея Карасцялёва, Уладзіміра Раменскага, Маргарыту Лютаву і папрасіла іх вярнуцца назад. Яна паўтарыла, што гэтыя звальненні – памылка.

Аляксея Карасцялёва звольнілі пасля таго, як ён у прамым эфіры сказаў, што тэлеканал «змог дапамагчы» расейскім вайскоўцам, калі прапаноўваў гледачам паведамляць «Дождя» аб парушэннях пры мабілізацыі ў Расеі.

Маргарыта Лютава і Уладзімір Раменскі звольніліся на знак нязгоды са звальненнем Карасцялёва.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў