Прапагандыст Вадзім Гігін стаў гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі


Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч прадставіў новага генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску – ім стаў прапагандыст Вадзім Гігін, старшыня дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Знание» і былы дэкан філасофскага факультэту БДУ.

Вадзім Гігін стаў гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі. Крыніца: minkultrb / Telegram

«Кіраваць “дыяментам ведаў” – гэта ганарова і адначасова вельмі адказна. Асноўная задача – захаваць і прымножыць векавы вопыт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі», – сказаў Гігіну Маркевіч.

Міністр культуры таксама звярнуў увагу, што пры арганізацыі работы новаму кіраўніку неабходна будзе вырашаць наступныя задачы: кадравая бяспека, фармаванне прафесійнай каманды, умацаванне матэрыяльнай базы, перагляд структуры і штатнай колькасці бібліятэкі, стварэнне аўтаматызаванай сістэмы «Электронная бібліятэка» і метадычнае суправаджэнне і забеспячэнне кантролю дзейнасці публічных бібліятэк краіны.

Маркевіч таксама падзякаваў за працу былому гендырэктару Аксане Кніжнікавай.

Вадзім Гігін – старшыня дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Знание» і былы дэкан філасофскага факультэту БДУ. Ён таксама пастаянны госця на беларускім і расейскім дзяржаўным тэлебачанні. У мінулым годзе Гігін быў назіральнікам на «рэферэндуме» аб уваходжанні акупаваных тэрыторый Украіны ў склад Расеі.

Акрамя новай пасады, ён зʼяўляецца членам камісіі па разглядзе зваротаў беларусаў, якія зʼехалі, а таксама членам калегій Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі, уваходзіць у склад Прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук.

Беларус беларусу
Як склаўся лёс выпускніцы, што не паціснула рукі дэкану-ябацьку? Сіроцтва, пазыкі і вялікая мара
2021.08.05 00:09

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў