«Ужытая зброя на паражэнне». У МУС заявілі пра цяжка параненых партызанаў пад Асіповічамі і Барысавам


МУС паведаміла пра «нейтралізацыю» партызанаў, якія змагаліся з перасоўваннем расейскіх войскаў на чыгунцы. Аўдыё з прамовай намесніка міністра МУС Генадзя Казакевіча і відэа аблаваў апублікаваў праўладны тэлеграм-канал.

Паводле Казакевіча, у ноч на 30 сакавіка былі затрыманыя трое жыхароў Бабруйску 27 і 28 гадоў, датычныя да знішчэння рэлейных шафаў сігнальнай устаноўкі пад Асіповічамі 28 сакавіка. Пры затрыманні была «ўжытая зброя на паражэнне».

Адзін мужчына паранены, другому аказалі дапамогу на месцы. Адзначаецца, што ў іх знайшлі радыёстанцыі і «прыстасаванне для сыходу з рэек рухомага саставу».

Затрыманы партызан. Скрын з відэа МУС

Пазней «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» паведаміла, што пасля затрымання людзі, якія не аказваюць супраціву, былі мэтанакіравана расстраляныя ў каленныя суставы. А да гэтага, нібыта, пасля няўдалых спроб захопу партызан на чыгунцы, сілавікі з ГУБАЗ і КДБ атрымалі апошняе папярэджанне «зверху», а некаторым прыгразілі зняццем з пасад і арыштам. Пасля гэтага яны кінулі ўсе свае сілы на злову партызан.

Фота затрыманых на чыгунцы партызан.
Фота: belzhd_live/ Telegram
Фота затрыманых на чыгунцы партызан.
Фота: belzhd_live/ Telegram
Аналітыка
Рэйкавая вайна ў Беларусі: дыверсіі, рэпрэсіі ды пагрозы забіваць партызанаў
2022.04.02 10:00

Таксама Казакевіч паведаміў, што 1 красавіка ў Барысаўскім раёне сілавікі таксама ўжылі зброю на паражэнне для затрымання 40-гадовага жыхара Менскага раёну, падазраванага ў здзяйсненні «аналагічнага злачынства» ў ноч з 24 на 25 сакавіка. У яго нібыта знайшлі некалькі адзінак зброі, радыёстанцыі, бінокль, ноўтбук, тэлефоны.

З 19 сакавіка спецназ унутраных войскаў в/ч 3214 задзейнічаюць дзеля дапамогі ў кантраляванні чыгуначных шляхоў і інфраструктуры беларускай чыгункі. Прычым вайскоўцы кантралююць тыя ўчасткі, па якіх перавозяць расейскую зброю на вайну супраць Украіны.

Hавiны
У Беларусі за «рэйкавую вайну» затрымалі больш як 30 чыгуначнікаў
2022.03.30 23:16

ПС belsat.eu

Стужка навінаў