Краіны ЕАЭС пакуль не плануюць адмаўляцца ад долараў і еўраў


Дзяржавы – чальцы Еўразійскага эканамічнага саюзу (ЕАЭС) пакуль не збіраюцца пераходзіць на расейскі рубель у разліках. Пра гэта 6 красавіка паведаміла афіцыйная прадстаўніца Еўразійскай камісіі Ія Малкіна, адказваючы на пытанне пра адмову ад долараў і еўраў у разліках паміж краінамі саюзу.

Пры гэтым, паводле яе, у ЕАЭС плануюць пашырыць ужыванне нацыянальных валютаў у разліках, паведамляе Reform.by.

Раней прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў інтэрвʼю тэлеканалу «Беларусь 1» сказаў, што ў 2022 годзе Беларусь будзе плаціць Расеі за газ і нафту расейскімі рублямі.

Hавiны
Еўразвяз, як і краіны G7, адмовіўся аплочваць газ расейскімі рублямі
2022.03.29 18:03

Уладзімір Пуцін заявіў, што аплата экспарту расейскага газу ў «недружалюбныя краіны» пераводзіцца ў расейскія рублі. Амаль 50 краінаў свету павінныя будуць у выніку гэтага рашэння набываць рублі на ўнутраным рынку Расеі.

Але Еўрапейскі Звяз і прадстаўнікі краінаў «Вялікай сямёркі» (G7) заявілі, што не будуць аплачваць расейскі газ рублямі. Раней гэтае пытанне ўжо падымалі.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў