Экспарт вырас, імпарт – не. Беларусь крыху палепшыла вонкавы гандаль таварамі


Першы месяц 2024 года не стаўся правальным для вонкавага гандлю таварамі. Экспарт вырас на 2,4% год да года, а імпарт, хоць і зусім трохі, але зменшыўся (на 0,03%). Сальда застаецца адмоўным, але таксама скарацілася, сведчаць звесткі Белстату.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels.com

У сёлетнім студзені Беларусь прадала за мяжу тавараў на $3,1 млрд, што на 2,4% болей, чымся ў студзені летась. Імпарт зменшыўся зусім крыху, на 0,03%, і склаў $3,3 млрд. Год таму ў студзені сальда было мінус $240 млн, цяпер – мінус $166 млн.

Заўважна вырас экспарт у краіны па-за СНД – на 15,4%, а імпарт з далёкіх краёў упаў на 10,1%. Адмоўнае сальда год да года зменшылася ўдвая: з мінус $573 млн да мінус $270 млн.

У гандлі з краінамі СНД (тут галоўны партнёр – Расея) адбыліся іншыя змены: экспарт у былыя савецкія рэспублікі скараціўся на 3,6%, а імпарт адтуль вырас на 8,9%. Гандаль з гэтымі дзяржавамі дае Беларусі прыбытак, але год да года ён абрынуўся ў тры разы: было $333 млн, стала $104 млн.

Больш падрабязную статыстыку Белстат хавае, таму невядома, якімі менавіта таварамі і з якімі краінамі гандлюе Беларусь.

Hавiны
Экспартны «поспех» Беларусі: адмоўнае сальда вонкавага гандлю таварамі вырасла за год у 30 разоў
2024.02.05 20:44

2023 год можна назваць правальным для вонкавага гандлю таварамі: Беларусь купіла за мяжою прадукцыі на $3 млрд болей, чымся прадала на экспарт. У 2022 годзе сальда таксама было адмоўным, але не такім вялікім: «усяго» $99,6 млн. Летась імпарт павялічыўся на 4,7%, а экспарт – на 12,4%.

Аналітыка
Нізкі рост і рызыкі праз Расею. ЕАБР распавёў, чаго чакаць эканоміцы Беларусі
2024.01.22 17:16

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў