Вярхоўны Суд пакінуў ранейшыя прысуды журналістам БелаПАН


Вярхоўны Суд Беларусі пакінуў у моцы прысуды, вынесеныя восенню абвінавачаным у «справе БелаПАН».

Лагатып ініфармацыйнага агенцтва БелаПАН.
Фота: belapancompany / Facebook

Паводле інфармацыі «Позірку», нязначна змененыя толькі некаторыя фармулёўкі, якія не паўплывалі на тэрміны зняволення.

Менскі абласны суд 6 кастрычніка вынес прысуд у «справе БелаПАН». Справу разглядалі ў закрытым рэжыме. Прысуд такі:

  • медыяменеджар Андрэй Аляксандраў – 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • актывістка і жонка Аляксандрава Ірына Злобіна – 9 гадоў калоніі агульнага рэжыму;
  • экс-дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў – 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына – 4 гады калоніі агульнага рэжыму.

Таксама ім прызначылі буйныя штрафы: Аляксандраву – 32 тысячы рублёў, Злобінай – 25,6 тысячы, Наважылаву – 22,4 тысячы рублёў.

Агулам на гэты момант за кратамі трымаюць 33 беларускіх журналістаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў