МУС Літвы спадзяецца на ўніфікацыю санкцыяў супраць беларусаў і расейцаў


Кіраўніца Міністэрства ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце спадзяецца, што Сейм прыме рашэнне аб уніфікацыі абмежавальных захадаў для грамадзянаў Расеі і Беларусі. Пра гэта паведамляе «Delfi».

Агне Білатайце.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

«З улікам таго, што звязана з сітуацыяй з бяспекай, мы лічым, што трэба зноў разгледзець вяртанне да аналагічнага рэгламентавання грамадзянаў Беларусі», – сказала міністарка.

На ейную думку, адпаведныя змены, ініцыяваныя камітэтам нацыянальнай бяспекі і абароны (КНБА), мусяць падштурхнуць дэпутатаў да аднаўлення абмеркавання ўніфікацыі санкцыяў супраць расейцаў і беларусаў.

«Мае калегі ў Сейме з КНБА ўжо ініцыявалі адпаведныя змены, відаць, гэта падштурхне да такіх жа дыскусіяў у парламенце і Сейм вывучыць новы кантэкст, новую інфармацыю, пададзеную нашым Дэпартаментам дзяржбяспекі. Вывучыць і прыме адпаведныя палітычныя рашэнні», – сказала Агне Білатайце.

Hавiны
У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі, якія могуць прыпыніць выдачу ВНЖ беларусам
2023.12.04 14:47

У літоўскім Сейме зарэгістравалі папраўку да закону аб абмежавальных захадах у дачыненні беларусаў у Літве. Такая папраўка была ініцыяваная віцэ-старшынём Сейму Паўлюсам Саўдаргасам, старшынём камітэту нацыянальнай бяспекі і абароны Лаўрынасам Касчунасам і сябрам камітэту замежных справаў Аўдронюсам Ажубалісам. Згодна з папраўкай прыпыніцца прыём заяваў беларускіх грамадзянаў на атрыманне дазволу на часовае жыхарства ў Літве з адпаведнымі льготамі.

Раней дырэктар Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс распавёў пра рост актыўнасці спецслужбаў Беларусі ў Літве, а таксама адзначыў, што за апошнія гады беларуская дыяспара ў Літве зрабілася значна большаю, бо ў краіне ўжо ёсць больш за 60 тысяч грамадзянаў Беларусі, якія маюць від на жыхарства або нейкую працоўную візу. Цягам года ў Літву прыязджае каля 17 тысячаў асобаў. Паводле Яўнішкіса, восем з дзесяці беларусаў ёсць эканамічнымі мігрантамі, а не прадстаўнікамі апазіцыі.

Hавiны
«Не паставіш з кожным паліцыянта». У Літве распавялі, чаму баяцца росту колькасці беларусаў
2023.12.03 15:52

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў