Палітвязень Андрэй Новікаў выйшаў з калоніі і быў перададзены ФСБ


ПЦ «Вясна» паведамляе, што палітзняволены расейскі грамадзянін Андрэй Новікаў, які адбываў пакаранне ў бабруйскай калоніі, быў дэпартаваны ў Расею і перададзены ФСБ.

Андрэй Новікаў быў валанцёрам ініцытыўнай групы Святланы Ціханоўскай падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 году. Яго затрымалі 6 чэрвеня 2020 году ў межах «справы Ціханоўскага». 26 лістапада 2020 году Новікава дэпартавалі ў Расею, забараніўшы наведваць Беларусь цягам 10 гадоў, хаця ў яго ў Паставах засталіся жонка і двое дзяцей.

Праз некаторы час мужчына ўсё ж такі прыехаў у Беларусь, каб наведаць жонку з дзецьмі. Яго арыштавалі і 5 жніўня 2021 года асудзілі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У бабруйскай калоніі № 2 на палітвязня ўвесь час аказвалі ціск. У жніўні Андрэя змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Перад гэтым палітвязня ў калоніі чатыры месяцы ўтрымлівалі ў адзіночнай камеры, а ў сакавіку Андрэя закідвалі ў карцар на 39 дзён. Лісты да Андрэя не даходзілі нават заказныя.

Праваабаронцам стала вядома, што 31 кастрычніка палітвязень скончыў адбываць тэрмін пакарання. Праз тое, што ён грамадзянін РФ, яго адразу дэпартавалі ў Расею і перадалі супрацоўнікам ФСБ.

Hавiны
Амаль 500 расейцаў трымаюць у беларускіх турмах. З іх як мінімум 11 – за пратэсты ў жніўні 2020 года
2022.01.19 09:56

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў