Вядомая лекарка-блогерка «Реанимационная штучка» з’ехала з Беларусі


Анэстэзіёлаг-рэаніматолаг Ніка Сяховіч.
Фота: Ніка Сяховіч / VK

Ніка Сяховіч распавяла ў Twitter, што 25 жніўня на адрас, дзе яна прапісаная, прыйшлі «людзі ў цывільным».

Яна даведалася пра гэта, пачала збіраць рэчы, а ў гэты час пазванілі і ў дзверы дома, дзе яна фактычна жыла. Але дзверы не сталі ламаць, сышлі. Яна сабралася, з дапамогай сяброў уцякла ва Украіну на надзіманай маторнай лодцы.

Анэстэзіёлаг-рэаніматолаг Ніка Сяховіч вясной 2020 года стала расказваць у Twitter, што напраўду адбываецца ў беларускіх лякарнях падчас пандэміі каронавірусу, потым выходзіла на пратэсты медыкаў. Ёй не працягнулі кантракт у 5-й менскай лякарні. Ніка Сяховіч атрымала паведамленне, што яе звольняць з працы ў 5-й менскай клінічнай больніцы ў сувязі з заканчэннем кантракту. Апошні дзень яе працы ў больніцы будзе 11 жніўня. Само паведамленне датавана 14-м чэрвеня.

Яна мяркуе, што цяпер ёй зацікавіліся праз відэа з прапагандыстам Азаронкам.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў