У Менску абмяжуюць хуткасць шэрынгавых самакатаў


Хуткасныя абмежаванні для электрасамакатаў з’явяцца ўвесну ў раёне плошчы Якуба Коласа, апавёў намеснік старшыні Менскага гарвыканкаму Арцём Цуран.

Мужчына каля прыпаркаваных самакатаў. Менск, Беларусь. 24 траўня 2022 года.
Фота: Белсат

«У 2023 годзе ў Менску запусцілі пілотны праект з чатырма шэрынгавымі кампаніямі для арэнды самакатаў. Яго сутнасць у тым, каб з дапамогаю сістэмы навігацыі адсочваць маршруты перамяшчэння сродкаў персанальнай мабільнасці і фіксаваць участкі з найбольшай інтэнсіўнасцю руху. Далей уладальнікі шэрынгавых кампаніяў накладуць на іх праграмныя абмежаванні хуткасці для сродкаў персанальнай мабільнасці ад 5 да 10 км/г», – адзначае Цуран.

Пакуль ідзецца пра абмежаванні на плошчы Якуба Коласа і прылеглых пешаходных зонах.

Hавiны
З вуліц Парыжу прыбіраюць пракатныя самакаты. Іх лёс вызначылі 7 % гараджанаў
2023.08.27 18:09

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў