Газета «Наша слова» вяртаецца. Цяпер – у электронным фармаце


Апошні папяровы нумар газеты «Наша слова» выйшаў 29 снежня 2021 году. Прычына – ліквідацыя Вярхоўным судом заснавальніка газеты «Таварыства беларускай мовы».

Сёння, 5 студзеня, пачала выходзіць электронная газета «Наша слова.pdf». Галоўны рэдактар выдання Станіслаў Суднік адзначае, што гэта не электронная версія «Нашага слова», а іншая, новая газета.

Электронная газета «Наша слова.pdf»

На першай старонцы ў вітальным артыкуле рэдактар паведамляе, што «пакуль не адновіцца папяровае выданне «Нашага слова», электронная газета «Наша слова.pdf» будзе выконваць тыя ж функцыі, друкаваць матэрыялы той жа тэматыкі». Новая газета будзе размяшчацца на сайтах nslowa.by, pawet.net, kamunikat.org, belkiosk.by.

«Наступіла новая рэальнасць. Дык што, беларусам у ёй няма месца? Калі каму гэтага і хочацца, то мусім разачараваць і братоў, і суседзяў, беларусы і беларуская мова перажывуць і чарговую хвалю антыбеларускасці, беларусы не пакінуць змаганне за адзіную, святую і дзяржаўную беларускую мову», – упэўнены Станіслаў Суднік.

Газета будзе выходзіць на 16-ці старонках у фармаце А-4 – для зручнасці чытання на экране і для магчымасці раздрукаваць асобнік кожнаму ахвочаму. Большасць матэрыялаў першага нумару прысвечаныя Лідзе, але рэдакцыя заклікае чытачоў дасылаць матэрыялы і з іншых рэгіёнаў Беларусі.

Беларускі свет
Малы, які стаў зоркай пратэстаў, атрымаў прытулак у Літве
2022.01.04 19:05

belsat.eu

Стужка навінаў