Авіякампанія «Iraqi Airways» арганізавала яшчэ адзін эвакуацыйны рэйс для мігрантаў


Улады Іраку арганізавалі для мігрантаў, якія затрымаліся ў Беларусі, чарговы эвакуацыйны рэйс на радзіму.

Паводле інфармацыі прэс-службы Нацыянальнага аэрапорту «Менск», на рэйс авіякампаніі «Iraqi Airways» Менск-Эрбіль зарэгістраваліся 419 пасажыраў – 415 дарослых і чацвёра дзяцей да двух гадоў.

Эвакуацыйны рэйс з Беларусі.
Фота: iraqi.airways.official / Facebook

Вылет эвакуацыйнага рэйса самалётам Boeing 747-400 быў запланаваны на 15:45.

Усяго падобнымі рэйсамі вывезлі ўжо 2722 мігранта, якія пажадалі вярнуцца дадому. Аднак дакладная колькасць мігрантаў, якія застаюцца ў Беларусі і на межах з Еўразвязам – невядома.

Раней паведамлялася, што перанесены эвакуацыйны рэйс на 2 снежня мусіць стаць апошнім. Ці будуць арганізоўвацца рэйсы яшчэ – таксама невядома.

Hавiны
Апошні самалёт з мігрантамі вылецеў з менскага аэрапорту ў Ірак
2021.12.02 14:33

АД, belsat.eu

Стужка навінаў