Беларусь закупіць каля мільёна дозаў замежнай вакцыны супраць каронавіруса


Грошы былі вылучаныя з рэзервовага прэзідэнцкага фонду. Якая менавіта будзе вакцына, не ўдакладняюць. Таксама закупяць расейскую, але яе Мінздароўя не называе замежнаю.

Пра намер закупіць вакцыны распавёў намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Барыс Андросік, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале. Паводле чыноўніка, «у планах – забяспечыць вакцынаю 60 % насельніцтва Беларусі». Таму будуць закупленыя каля мільёна дозаў замежнай вакцыны і 250 тысячаў расейскай. Таксама яшчэ паўмільёна дозаў маюць «прыйсці па бязвыплатнай дапамозе». Якую вакцыну маюць на ўвазе пад замежнаю, не паведамляюць.

Лукашэнка падпісаў распараджэнне вылучыць Br 140 мільёнаў з рэзервовага прэзідэнцкага фонду Міністэрству аховы здароўя. Частка пойдзе на закуп лекаў для лячэння ковіду і анкалагічных хваробаў, частка – на закуп вакцыны.

Hавiны
365 важных словаў пра вакцынацыю супраць COVID-19. Сцісла пра галоўнае
2021.10.23 12:18

Раней міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заяўляў пра планы вакцынаваць супраць каронавіруса да канца 2021 года пяць мільёнаў беларусаў.

На сёння, згодна з афіцыйнаю статыстыкаю, прынамсі адну дозу вакцыны атрымалі каля 2,9 мільёна чалавек.

Святлана Ціханоўская ў размове з еўракамісарам Олівэрам Вархэі прасіла накіраваць у Беларусь мільён бясплатных дозащ еўрапейскіх вакцынаў. Каб вакцына з’явілася ў Беларусі, ад уладаў патрэбная проста згода, зазначаў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

ГГ, belsat.eu

 

 

 

Стужка навінаў