Мужчына і яго 5-гадовы сын загінулі пры пажары ў Менску


Пры пажары ў кватэры шматпавярховіку ў Менску загінуў 41-гадовы мужчына і ягоны 5-гадовы сын. Адно дзіцё, немаўля, шпіталізавалі ў беспрытомным стане, паведамляе Следчы камітэт.

Пажар у жылым доме ў Менску 4 кастрычніка 2022 года.
Фота: МНС / 112.by

Пажар здарыўся ў доме на праспекце Газеты «Звязда». У полымі загінуў 41-гадовы мужчына і ягоны сын 2017 года нараджэння. Яшчэ адно дзіця, якому два месяцы, шпіталізавалі, цяпер яно ў больніцы ў непрытомнасці, інфармуе Следчы камітэт.

Што паслужыла прычынай узгарання, пакуль невядома. Следчыя і працаўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў высвятляюць абставіны здарэння.

Наступствы пажару ў жылым доме ў Менску 4 кастрычніка 2022 года.
Фота: МНС / 112.by

Паводле звестак МНС, плошча ўзгарання склала 15 квадратных метраў. Паведамляецца, што, калі пачаўся пажар, жонка мужчыны была ў прыбіральні і самастойна выйшла з кватэры. Жанчыну прывезлі ў шпіталь для абследавання, у яе дыягнаставалі атручанне прадуктамі гарэння.

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў