Беларускія дыяспары па ўсім свеце арганізуюць «Дзень салідарнасці» з нагоды трэцяй гадавіны выбараў


З нагоды трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў беларускія дыяспары арганізуюць міжнародную акцыю «Дзень салідарнасці». Акцыя супраць дыктатуры Лукашэнкі пройдзе ў 24 гарадах па ўсім свеце і працягнецца больш за тыдзень.

Удзельнікі Маршу годнасці, прысвечанага другой гадавіне пратэстаў у Беларусі, ідуць праз цэнтр Варшавы, Польшча. 7 жніўня 2022 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
  • Субота, 5 жніўня

Быдгашч, Польшча. Час і месца: 16:00, мост Старамейскі (Most Staromiejski).

Падрабязней

  • Нядзеля, 6 жніўня

Беласток, Польшча. Час і месца: 16:00, вул. Рынак Касцюшкі (Rynek Kościuszki), 4. Збор удзельнікаў – каля помніку Пілсудскаму, пасля чаго калона пройдзе вуліцамі Беластоку да беларускага консульства.

Падрабязней

Лодзь, Польшча. Час і месца: 18:00, вул. Пётркоўская (Piotrkowska), 155, на пляцоўцы паміж кавярняй «Старбакс» і алеяй Адама Міцкевіча.

Падрабязней

Лондан, Вялікая Брытанія. Час і месца: 12:00, збор каля Мармуровай аркі (Marble Arch), на паўночным баку проста каля аркі. Потым праз Гайд-Парк калона будзе рухацца да пасольства Беларусі.

Падрабязней

Вашынгтон, ЗША. Час і месца: 15:00, Нацыянальная алея (National Mall) паміж 4-й (4th Street) і 7-й вуліцамі (7th Street).

Падрабязней

  • Панядзелак, 7 жніўня

Эдынбург, Шатландыя. Час і месца: 18:30, «Summerhall», унутраны дворык.

Падрабязней

  • Аўторак, 8 жніўня

Сіетл, ЗША. Час і месца: 19:00, Цэнтральны парк Бэлвію (Bellevue Downtown park).

Падрабязней

  • Серада, 9 жніўня

Вільня, Літва. Час і месца: 18:00, Катэдральная плошча. Мітынг пачнецца а 18:30, а пасля марш пройдзе да амбасады РБ, там адбудзецца канцэрт да 21:30.

Праграма маршу ў Вільні. Крыніца: dapamogalt / Instagram

Падрабязней

Варшава, Польшча. Час і месца: 18:00, каля Праскага парку і Катэдральнай парафіі Св. Міхаіла і Фларыяна (Parafia Katedralna pw. Św. Michała Archanioła i Św. Floriana Męczennika).

18:20 – пачатак шэсця да Слёнска-Дамброўскага мосту ў бок Старога гораду.

19:00–19:30 – Замкавая плошча, выступы.

19:30 – шэсце да Кракаўскага прадмесця ў кірунку помніку Каперніку.

20:00–21:00 – збор на пляцоўцы ля помніку Каперніку ў Кракаўскім прадмесці, выступы.

Падрабязней

Кракаў, Польшча. Час і месца: 18:00, плошча Вялікай арміі Напалеона (plac Wielkiej Armii Napoleona). Шэсце да помніку Міцкевічу на плошчы Рынак, дзе адбудзецца мітынг.

Падрабязней

Гданьск, Польшча. Час і месца: 18:00, фантан Нэптуна. Шэсце пройдзе вуліцамі Гданьску да Еўрапейскага цэнтру «Салідарнасці», дзе адбудзецца канцэрт.

Падрабязней

Шчэцін, Польшча. Час і месца: 19:30, плошча «Салідарнасці» (Plac Soldarności).

Падрабязнасці

Вроцлаў, Польшча. Час і месца: 19:00, каля NFM (plac Wolności 1).

Падрабязней

Торунь, Польшча. Час і месца: 19:00, каля помніку Каперніка. Шэсце пройдзе да Новага Рынку.

Познань, Польшча. Час і месца: 18:00, плошча Адама Міцкевіча (plac Adama Mickiewicza).

Рыга, Латвія. Час і месца: 19:00, марш пройдзе ад Нацыянальнай бібліятэкі да плошчы Свабоды.

Падрабязней

Прага, Чэхія. Час і месца: 18:00, Вацлаўская плошча (Václavské náměstí).

Тбілісі, Грузія. Час і месца: 17:00, марш пройдзе ад амбасады Беларусі (вул. Крцанісі, 18) да Парламенту Грузіі. А 19:00 адбудзецца мітынг.

Падрабязней

Брэмэн, Нямеччына. Час і месца: 19:00, плошча Гетеплатц 1, перад Тэатрам Брэмэну (Theater Bremen am Goetheplatz).

Франкфурт-на-Майне, Нямеччына. Час і месца: 18:00, плошча Рэмэрбэрг (Römerberg).

Падрабязней

Фларэнцыя, Італія. Час і месца: 17:30, мітынг на П’яцца-дэль-Дуома (piazza del Duomo), 10.

Падрабязней

  • Субота, 12 жніўня

Брусель, Бельгія. Час і месца: 13:30, плошча Албэртынаплейн (Albertinaplein), за 100 метраў ад цэнтральнага чыгуначнага вакзалу каля помніку каралю Албэрту I. Марш пройдзе да плошчы Эропакрэйспунт (Europakruispunt).

Падрабязней

  • Нядзеля, 13 жніўня

Чыкага, ЗША. Час і месца: 11:00 (СDT), скрыжаванне Каламбус-Драіў (S. Columbus Dr) і Манроў-Стрыт (E. Monroe St).

Падрабязней

Бостан, ЗША. Час і месца: 13:00, Конгрэс-Стрыт (Congress St), 399.

Падрабязней

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў