Пад Ашмянамі зраўнялі з зямлёй магілы салдатаў Арміі Краёвай


У вёсцы Мікулішкі за 18 кіламетрах ад Ашмянаў былі знішчаныя магілы салдатаў Арміі Краёвай. Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» польскі палітык Робэрт Тышкевіч са спасылкай на віцэ-старшыню Саюзу палякаў у Беларусі Марэка Занеўскага. Пра знішчэнне мемарыялу паведаміў таксама сайт СПБ «Głos znad Niemna».

Робэрт Тышкевіч размясціў таксама фотаздымкі са свежым пяском замест помніку і магільных плітаў. Іншай інфармацыі пра здарэнне пакуль няма.

Так выглядаў мемарыял салдатам Арміі Краёвай у Мікулішках да зруйнавання.
Фота: Робэрт Тышкевіч/Facebook
Цяперашні стан мемарыялу салдатам Арміі Краёвай у Мікулішках.
Фота: Робэрт Тышкевіч/Facebook
Цяперашні стан мемарыялу салдатам Арміі Краёвай у Мікулішках.
Фота: Робэрт Тышкевіч/Facebook

Робэрт Тышкевіч зазначыў, што на знішчэнне мемарыялу павінны адрэагаваць польскія ўлады.

Мемарыял у Мікулішках – гэта магілы салдатаў 1-й, 3-й і 6-й брыгадаў Арміі Краёвай Віленскай акругі, якія загінулі ў 1944 годзе. У цэнтры мемарыялу быў усталяваны крыж, паабапал якога – 22 крыжы ў два шэрагі з імёнамі палеглых.

Мемарыял быў адкрыты і асвечаны ў чэрвені 1992 года. Доўгі час ім апекавалася жыхарка Мікулішак Юзэфа Пяткевіч, а ў апошнія гады – актывісты СПБ з Ашмянаў і Смаргоні.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў