У Баранавічах КДБ затрымаў студэнтаў-першакурснікаў


У Баранавіцкім дзяржуніверсітэце 4 красавіка сілавікі ўчынілі аблаву на студэнтаў-першакурснікаў, паведамляюць праваабаронцы. Колькі чалавек было затрымана, пакуль не вядома.

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Крыніца: barsu.by

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, прычынай затрымання могуць быць каментары, якія былі пакінутыя 1 верасня мінулага года. У той дзень у жывым эфіры Аляксандр Лукашэнка праводзіў адкрыты ўрок на тэму «Гістарычная памяць – дарога ў будучыню», які транслявалі ва ўсіх навучальных установах.

Колькі чалавек было затрымана і што менавіта ім закідаюць – невядома.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў