ГУБАЗіК затрымаў мінімум чатырох жыхароў Бярозы


Супрацоўнікі ГУБАЗіКу ўчынілі хапун у Бярозе і затрымалі некалькі чалавек. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года.

Затрыманыя жыхары Бярозы. Калаж фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram

На гэты момант дакладна вядома пра чацвярых затрыманых, гэта мужчыны. У «пакаянных» відэа яны гавораць пра свой удзел у пратэстах 2020 года. Аднаму на шыю павязалі шалік хакейнага клубу «Дынама» (Менск).

Статус і абвінавачанні, выстаўленыя затрыманым, пакуль невядомыя.

У канцы відэа губазікаўцы анансуюць новыя затрыманні: на відэа паказаныя аператыўныя здымкі хапуна ў дачыненні яшчэ некалькіх асобаў.

Фота на вокладцы: кадры затрымання ў Бярозаўцы / здымак з відэа ў тэлеграм-канале сілавікоў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў