Аперацыя без святла ва Украіне, вывяржэнне найбуйнейшага дзейнага вулкану. Галоўныя падзеі за тыдзень


Аперацыя без электрычнасці ва Украіне, тэракт у Пакістане, пратэсты супраць палітыкі «нулявога ковіду» ў Кітаі, апоўзень у Бразіліі, высокая смяротнасць пеліканаў ад птушынага грыпу ў Перу, вывяржэнне самага вялікага з дзейных вулканаў у свеце ды іншае. Сабралі галоўнае, што адбывалася за апошні тыдзень.

Украінскія вайскоўцы страляюць з рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Буревій» у Данецкай вобласці, Украіна.
Фота: Radio Free Europe / Radio Liberty / Serhii Nuzhnenko / Reuters / Forum
Лекары падсвечваюць аперацыйны стол з дапамогаю ліхтарыкаў на тэлефонах праз адлучэнне электраэнергіі ў Кіеве, Украіна.
Фота: Abdullah Unver / Anadolu Agency/ abacapress.com / Abaca Press / Forum
Рэшткі снарадаў рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА), якія выкарыстоўваліся расейскімі войскамі для ракетных удараў па Харкаве, Украіна.
Фота: Stringer / Reuters / Forum
Мужчыны праходзяць паўз акцыю заснавальніцы арганізацыі «Людзі за этычнае абыходжанне з жывёлінамі» (PETA) Інгрыд Ньюкерк, якая прымае публічны душ у Індыі. На банеры напісана: «1 прыём курынай ежы = 30 прыёмаў душу». PETA – арганізацыя ў справе абароны жывёлінаў ды іхных правоў.
Фота: Indranil Aditya / NurPhoto / AFP / East News
Чалец трэнерскага штабу зборнай Японіі перакіроўвае распырсквальнік падчас трэнавання на чэмпіянаце свету па футболе ў Досе, Катар.
Фота: Philip Fong / AFP / East News
Апоўзень абрынуўся на ўчастак шашы ў штаце Парана (Paraná) на поўдні Бразіліі. Як паведаміла пажарная служба Санта-Катарыны, два чалавекі загінулі і прынамсі 30 зніклі без вестак. Гўаратуба (Guaratuba), Бразілія.
Фота: Santa Catarina Fire Department / AFP / East News
Тэрарыст-смяротнік пратараніў паліцэйскі эскорт каманды вакцынацыі супраць поліяміэліту на паўднёвым захадзе Пакістану. Чатыры асобы забітыя і больш за 30 параненыя. Адказнасць за тэракт узяла тэрарыстычная групоўка «Тэгрык-і-Талібан» (TTP). Кўэта (Quetta), Пакістан.
Фота: Banaras Khan / AFP / East News
Смог і туман пакрылі горад Нью-Дэлі (New Delhi), Індыя.
Фота: Arvind Yadav / Hindustan Times / Shutterstock / East News
Муніцыпальны работнік вязе мёртвых пеліканаў на пляжы Санта-Марыя ў Ліме (Santa Maria, Lima). У лістападзе прынамсі 13 тысяч пеліканаў на ўзбярэжжы Перу загінулі ад птушынага грыпу. Ліма, Перу.
Фота: AP Photo / Guadalupe Pardo / East News
Паліцыя заганяе пратэстоўца ў службовую машыну падчас акцыі пратэсту супраць ковідных абмежаванняў у Кітаі. Дэманстрацыі пачаліся пасля таго, як 10 жыхароў гораду Урумчы (Urumqi) загінулі ў выніку пажару ў шматпавярховым доме. Мясцовыя звязваюць гэта з жорсткаю палітыкаю «нулявога ковіду». Шанхай, Кітай.
Фота: AP Photo / East News
Трое мігрантаў на штурвале нафтавага танкеру «Alithini II» прыплылі з Нігерыі на Канарскія астравы Іспаніі. Дарога для мужчынаў заняла 11 дзён. Мясцовыя экстранныя службы паведамілі, што людзі былі абязводжаныя. Неўзабаве мігрантаў вярнулі на зваротны карабель да Нігерыі.
Фота: Salvamento Maritimo / AFP / East News
Прадстаўнікі медыяў вядуць жывы эфір пры лаве падчас вывяржэння вулкану Маўна-Лёўа (Mauna Loa) на Гаваях. Вулкан Маўна-Лёўа – самы буйны дзейны вулкан у свеце. Гаваі, ЗША.
Фота: Go Nakamura / Reuters / Forum

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў