Як выглядае лагер пад Асіповічамі, куды могуць пераехаць вагнэраўцы


У Асіповіцкім раёне будуюць палявыя лагеры для вагнэраўцаў. Тэлеграм-канал «Сирена» апублікаваў фотаздымкі гэтага лагеру, якія, як сцвярджаецца, зробленыя мясцовым жыхаром.

Лагер пад Асіповічамі, куды могуць пераехаць вагнэраўцы. Крыніца: news_sirena / Telegram

На фотаздымках бачная намёты, у якіх усталёўваюцца буржуйкі і насцілы. У адным такім намёце могуць жыць да 60 чалавек, а на ўстаноўку кожнай палаткі ідзе не больш за 30 хвілінаў.

Пры гэтым прадстаўнік ПВК Вагнэра ў размове з журналістамі, якія прадставіліся роднымі аднаго з баевікоў, сказаў, што ў Беларусі вагнэраўцаў яшчэ няма. Іншы прадстаўнік 28 чэрвеня сказаў, што база ПВК па-ранейшаму месціцца ў Краснадарскім краі на хутары Молькіна.

Лагер пад Асіповічамі, куды могуць пераехаць вагнэраўцы. Крыніца: news_sirena / Telegram
Лагер пад Асіповічамі, куды могуць пераехаць вагнэраўцы. Крыніца: news_sirena / Telegram

Раней маніторная група «Беларускі Гаюн» са спасылкай на выданне «BBC Verify» паведамляла, што пад Асіповічамі пабудаваны палявы гарадок на 8 тысяч асобаў. Імаверна, ён прызначаны для размяшчэння ПВК Вагнэра.

Напярэдадні ПВК Вагнэра праз свае каналы аб’явіла аб спыненні вярбоўкі наймітаў у сваю арганізацыю «ў сувязі з часовым няўдзелам ПВК «Вагнэр» у спецыяльнай ваеннай аперацыі і пераездам у Рэспубліку Беларусь».

Hавiны
ПВК Вагнэра абвясціла аб спыненні набору наймітаў у сувязі з «пераездам у Беларусь»
2023.07.02 22:03

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў