«У памяць аб танках». Прадаюць лагатып «Wargaming» вагой 280 кг


Лагатып выставілі на продаж на пляцоўцы «Куфар», уласнік хоча за яго 300 руб., магчымы і абмен.

Лагатып «Wargaming».
Фота: Kufar

Эмблема створаная з металу з падсветкай. Аўтар абвесткі мяркуе, што можа зацікавіць знаўцаў брэнду – «у памяць аб танках, якія сышлі з РБ».

Зрэшты, прадавец згодны і на абмен, а яшчэ ніжэй у абвестцы пазначана: «цана дамоўная».

Лагатып прадае яго вытворца, паведамляе devby. Кампанія сышла з краіны раней, чым удалося выкарыстаць металічны лагатып на імпрэзах ці павесіць у офісе.

Hавiны
Кампанія «Wargaming» аб’явіла аб рашэнні пакінуць Расею і Беларусь
2022.04.04 15:51

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў