У МУС заявілі, што «наступная рэвалюцыя будзе рэвалюцыяй TikTok»


Намеснік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч у інтэрв’ю СТБ распавёў пра барацьбу з праціўнікамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і пагрозу выкарыстання новых тэхналогіяў.

Намеснік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч.
Фота: ctv.by

Паводле Генадзя Казакевіча, аналіз аператыўнай абстаноўкі цяпер паказвае, што «нашы беглыя» не разлічваюць на масавыя акцыі пратэсту. Пры гэтым, як заявіў намеснік міністра, адзначаецца «крайняя радыкалізацыя» імкненняў праціўнікаў рэжыму, і гэта нібыта праяўляецца ў «асобных эпізодах экстрэмісцкіх і, самае галоўнае, тэрарыстычных праяваў».

«Выкарыстоўваецца тактыка тэрарыстычных ячэек, спячая агентура так званая, якая прыводзіцца ў дзеянне пры неабходнасці выканання якога-небудзь тэракту. Аналіз паказвае, што цяпер краінай прызначэння для ўчынення тэрарыстычных актаў з’яўляецца пераважна Расейская Федэрацыя.

Пры гэтым тэрыторыя рэспублікі выкарыстоўваецца як з пункту гледжання набыцця агентуры, так і з пункту гледжання перавалачнай базы для накіравання ў Расейскую Федэрацыю, дапусцім, самаробных выбуховых прылад, выбуховых рэчываў і г.д.» – заявіў ён.

Казакевіч сцвярджае, што летась толькі ГУБАЗіК і МУС нібыта «спынылі чатыры такіх тэракту».

МУС таксама бачыць пагрозу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў развіцці новых тэхналогіяў.

«Мае калегі з ГУБАЗ кажуць, што наступная рэвалюцыя будзе рэвалюцыяй TikTok, – заявіў намеснік міістра, – І яна зусім не такая бяскрыўдная. Канкрэтна, напрыклад, год таму ў Расейскай Федэрацыі па пстрычцы ў TikTok 40 тысяч маладых людзей выйшлі на вуліцы, і яны біліся з АМАПам. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якім 14 гадоў і вышэй. Іншымі словамі, тэхналогіі ў дзеянні».

Паводле Казакевіча, штучны інтэлект і нейрасеткі могуць выкарыстоўваць для махлярства, а могуць – «для дэструктыву, для здзяйснення рэвалюцыі».

Hавiны
Сілавікі прымусілі беларусаў заплаціць за данаты каля $ 11,5 млн
2024.02.16 16:11

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў