Мінабароны Казахстану спадзяецца адбіць вайсковую агрэсію на краіну


Віцэ-міністр абароны Казахстану Султан Камалетдзінаў, адказваючы на пытанні СМІ ў кулуарах сената, у сувязі з нападам Расеі на Украіну адказаў на пытанні журналістаў адносна таго, ці гатовы Казахстан адбіць вайсковую агрэсію, калі ў краіну ўварвацца чужыя войскі.

«Гэтае пытанне ўсіх турбуе. Мы спадзяемся, што Узброеныя сілы, як запэўніў міністр абароны на нарадзе, гатовыя да выканання пастаўленых задач», – адказаў віцэ-міністр, перадае Orda.

Але гарантыі бяспекі казахстанцаў ён даць не змог.

«Гарантыі, вядома, мы даем. Гэта адназначна. Бо мы для таго і Узброеныя сілы. Наша задача – забяспечыць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць», – заявіў Камелітдзінаў.

Hавiны
МЗС Казахстану: Войскі АДКБ ва Украіну ўводзіць не будуць
2022.02.22 12:29

Раней міністр замежных спраў Казахстану Мухтар Тлеубердзі заявіў, што пытанне аб увядзенні войскаў ва Украіну ў рамках АДКБ не разглядаецца.

Між тым расейскія палітыкі неаднаразова выказвалі тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Казахстану, асабліва адносна памежных рэгіёнаў.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў