На вакзале ў Парыжы выхадзец з Малі нажом параніў трох асобаў


Тры чалавекі пацярпелі ў выніку нападзення з нажом на галоўным, Ліёнскім, вакзале Парыжу 3 лютага. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі французскай паліцыі, піша BBC.

Французская паліцыя. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Préfecture de Police / Facebook

Падазраваны падпаліў свой заплечнік, а потым напаў на людзей з нажом і малатком. Яго схапілі супрацоўнікі транспартнай бяспекі і мінакі. Падазраваны знаходзіцца пад вартай. Ён з’яўляецца грамадзянінам Малі, пры затрыманні ён паказаў італьянскія правы кіроўцы.

Паводле Le Parisien, затрыманаму 32 гады, ён легальна пражываў у Італіі з 2016 года, падаваўся на прытулак.

Адзін з трох параненых ім асобаў атрымаў сурʼёзныя раненні ў жывот.

За апошні час у Парыжы адбылося некалькі нападаў з нажом. У снежні 2023 года каля Эйфэлевай вежы быў забіты адзін турыст і яшчэ двое паранены. А ў студзені шэсць чалавек атрымалі раненні ў выніку нападу з нажом на Паўночным вакзале.

Hавiны
У Парыжы мужчына з крыкамі «Алах Акбар» напаў на мінакоў. Загінуў адзін чалавек
2023.12.03 09:10

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў