У ЖКГ Менску расказалі, калі і куды выкінуць навагоднюю ялінку


Вываз ялінак будуць ажыццяўляць арганізацыі-перавозчыкі адкідаў 14 і 21 студзеня, паведамляе Telegram-канал Менскай гарадской жыллёвай гаспадаркі.

ялінка
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Drazen Zigic / Freepik.com

Вывозіць іх будуць з:

  • кантэйнерных пляцовак;
  • пляцовак для збору буйнагабарытных адкідаў;
  • тэрыторыяў, прылеглых да смеццепрыёмных камераў шматкватэрных дамоў, дзе няма пляцовак для збору адкідаў.

Адзначым, што сярэдні тэрмін жыцця ялінкі ў кватэрных умовах – дзесяць дзён, хвоі – тры тыдні, піхты – каля месяца.

Ася Саковіч, belsat.eu

Стужка навінаў