Жыхар Менску ўчыніў буянства на станцыі метро «Няміга»


На станцыі метро «Няміга» ў Менску мужчына разбіў шыбу касы і спрабаваў напасці на работніка службы аховы. Свае дзеянні зламыснік растлумачыў раптоўным выбухам гневу, паведамляе менская міліцыя ў сваім Telegram-канале.

Інцыдэнт на станцыі метро «Няміга». Менск, Беларусь. 3 студзеня 2023 года.
Фота: ГУУС Менгарвыканкаму / Telegram

На затрыманне мужчыны, што агрэсіўна паводзіўся, скіравалі АМАП. Як паведамляе ГУУС Менскага гарвыканкаму, зламыснік пабіў шыбу касы і кідаўся ў бойку з работнікам службы аховы метрапалітэну.

Пазней 25-гадовы жыхар Менску прызнаўся, што гэта быў «раптоўны выбух гневу». Супраць мужчыны завялі крымінальную справу паводле артыкулу «Хуліганства».

Раней мужчына быў фігурантам іншай справы, таксама за хуліганства, удакладнілі ў міліцыі. Тым разам ён учыніў буянства ў менскай краме.

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў