Улады аддалі прапагандыстам грошы, якія мусілі пайсці на абслугоўванне вонкавага доўгу


Урад Беларусі пастанавіў аддаць тэлеканалам ОНТ і СТВ больш за мільён рублёў, які мусіў пайсці на абслугоўванне вонкавага дзяржаўнага доўгу. Адпаведную пастанову прэм’ер-міністр падпісаў у лістападзе летась, на дакумент звярнуў увагу Telegram-канал «Нашы грошы».

Пастанова ўраду № 751 аб дапамозе дзяржаўным тэлеканалам. Крыніца: pravo.by

Telegram-канал «Нашы грошы» тлумачыць, што напрыканцы года ў бюджэце краіны застаюцца «вольныя» грошы, якія розныя міністэрствы і ўстановы імкнуцца найхутчэй асвоіць, размяркоўваючы паміж сабою. Летась такімі грашыма выявіліся сродкі, прадугледжаныя на абслугоўванне вонкавага дзяржаўнага доўгу. Раней улады Беларусі пастанавілі вяртаць пазыкі не валютаю, а рублямі – і яны аказаліся незапатрабаванымі.

Выявілася, што частку гэтых грошай атрымалі тэлеканалы ОНТ і СТВ. Ім «для надання дзяржаўнага падтрымання» накіравалі Br 1 112 400 у выглядзе субсідыяў. Пра гэта гаворыцца ў пастанове, якую падпісаў прэмʼер-міністр Раман Галоўчанка.

Дзяржаўны бюджэт на 2022 год прадугледжваў амаль Br 3,3 для ОНТ і больш за Br 820 тыс. – для СТВ.

Паводле звестак Міністэрства фінансаў на чэрвень 2022 года (апошняя актуальная інфармацыя), вонкавы дзяржаўны доўг Беларусі складае больш за $ 18,4 млрд.

Hавiны
Саўмін Беларусі вырашыў вяртаць замежныя крэдыты рублямі
2022.04.07 16:17

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў