У Магілёве ГУБАЗіК затрымаў былога следчага


У Магілёве за каментары затрымалі былога следчага, паведамляе тэлеграм-канал, набліжаны да сілавікоў. У паведамленні гаворыцца, што «ў каментарах затрыманы абражаў усю праваахоўную сістэму і найвышэйшых службовых асобаў Беларусі, а таксама ўступіў у экстрэмісцкае фармаванне».

Затрыманы. Крыніца: chistiy_mogilev / Telegram

На «пакаянным» відэа мужчына кажа, што з 2007 да 2012 года ён праходзіў навучанне ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь на следча-экспертным факультэце. З 2012 да 2015 года працаваў у Следчым камітэце Магілёва, але ў 2015 годзе сышоў адтуль.

Таксама на відэа затрыманы кажа, што ў 2020 годзе «ў сувязі з нязгодаю з вынікамі выбараў прэзідэнта падпісаўся на шмат дэструктыўных каналаў, якія пазней былі прызнаныя экстрэмісцкімі, дзе пакідаў каментары абразлівага характару аб кіраўніцтве краіны, а таксама аб супрацоўніках праваахоўных органаў».

Імя затрыманага не паведамляецца. Сілавікі захапілі яго, выцягнуўшы з аўтамабіля.

Hавiны
«Стараецца з усіх сіл усё гэта выносіць». Як пачуваецца за кратамі журналістка Кацярына Андрэева
2022.12.02 09:13

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў