Міністр абароны Латвіі прапанаваў забраць дазвол на вяшчанне ў тэлеканала «Дождь»


У эфіры апазіцыйнага расейскага тэлеканала «Дождь» прагучалі словы падтрымання расейскіх мабілізаваных вайскоўцаў. У сувязі з гэтым улады Латвіі, адкуль цяпер вяшчае тэлеканал, аштрафавалі, піша УНІАН.

Тэлеканал «Дождь».
Фота: ТАСС

1 снежня ў эфіры тэлеканала «Дождь» вядоўца навінаў завіў, што канал працягне распавядаць пра мабілізацыю вайскоўцаў на вайну супраць Украіны. Пры гэтым журналіст дадаў, што такім чынам «многім мабілізаваным мы дапамаглі, у тым ліку, забеспячэннем і элементарнымі выгодамі на фронце».

На гэтыя словы адрэагавалі ўлады Латвіі. Рэгулятар краіны аштрафаваў тэлеканал на 10 тысяч еўраў. Кіраўніцтва тэлеканалу заявіла, што насамрэч словы вядоўцы не дакладна зразумелі. Але гэтага працаўніка адразу ж звольнілі.

Міністр абароны Латвіі Артыс Пабрыкс увогуле заявіў, што ў расейскага тэлеканала трэба забраць ліцэнзію.

«Я лічу, што «Дождь» павінен выехаць на працу ў Расею, а дазволы на пражыванне трэба ануляваць», – напісаў міністр у Twitter.

У каментарах кіраўнік ведамства ўдакладніў, што «працэс ужо пайшоў».

Тэлеканал у Латвіі ўжо мае два папярэджанні. Першае атрымаў за тое, што ў эфіры выклалі мапу Украіны без Крыму. Пасля трох папярэджанняў у «Дождя» могуць забраць ліцэнзію.

Hавiны
«Дождь» вярнуўся: незалежны расейскі тэлеканал аднавіў вяшчанне пасля 4 месяцаў перапынку
2022.07.18 21:43

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў