Двух праціўнікаў акумулятарнага заводу ў Берасці пазбавілі свабоды


Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу каля Берасця Алег Вялаў і Дзмітрый Андрасюк апынуліся за кратамі, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Акумулятарны завод пад Берасцем.
Фота: Белсат

З Алегам Вялавым сувязь знікла ўчора: з самай раніцы да яго прыйшлі сілавікі. У выніку ператрусу забралі ўсю тэхніку і нацыянальны сцяг. Цяпер Алег Вялаў у ІЧУ Ленінскага раёна Берасця: у чым вінавацяць мужчыну, пакуль невядома.

Да яшчэ аднаго праціўніка акумулятарнага заводу, Дзмітрыя Андрасюка, прыйшлі 27 лістапада, цяпер мужчына ў СІЗА № 7 Берасця.

Дзмітрый Андрасюк.
Фота: Белсат

Нагадаем, што ў судзе Ленінскага раёну Берасця 21 верасня за адмову ад паказанняў (арт. 402 КК РБ) суддзя Аляксандр Семянчук пакараў Андрасюка трыма месяцамі арышту. Дзмітрый адмовіўся даваць паказанні наконт Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна. Цяпер Зміцера Андрасюка забралі адбываць гэта пакаранне.

Hавiны
Саўладальнікам заводу АКБ стаў трэнер хакейнай каманды Лукашэнкі
2020.05.25 08:55

Што датычыць акумулятарнага заводу, які належыць Дзмітрыю Баскаву, то ён працуе. Цяпер завод шукае галоўнага інжынера вытворчасці, кантралёра якасці, зборшчыкаў акумулятарных батарэяў. Адкрыты яшчэ шэраг вакансіяў.

АС belsat.eu

Стужка навінаў